Onion-сэрвісы (раней вядомыя як "схаваныя сэрвісы") — гэта сэрвісы, напрыклад, вэб-сайты, даступныя толькі праз сетку Tor.
Onion-сэрвісы маюць шэраг перавагаў у параўнанні са звычайнымі непрыватнымі сэрвісамі:
- Месцазнаходжанне і IP-адрас Onion-сэрвісаў схаваныя, што ўскладняе зламыснікам іх цэнзуру або ідэнтыфікацыю аператараў.
- Увесь трафік паміж карыстальнікамі Tor і onion-сэрвісамі мае скразное шыфраванне, таму вам не трэба турбавацца пра падлучэнні праз HTTPS.
- Адрас onion-сэрвісу генеруецца аўтаматычна, таму аператарам не трэба купляць асобнае даменнае імя.
- Дзякуючы крыптаграфіі, URL-адрас .onion дазваляе Tor пераканацца, што ён падлучаецца да правільнага рэсурсу і што злучэнне абароненае ад умяшання.
ЯК АТРЫМАЦЬ ДОСТУП ДА ONION-СЭРВІСАЎ
Як і на любым іншым вэб-сайце, вам спатрэбіцца ведаць адрас onion-сэрвісу, каб падлучыцца да яго. Onion-адрас складаецца з 56 літараў і лічбаў, за якімі ідзе ".onion".
Пры доступе да вэб-сайту, што выкарыстоўвае onion-сэрвіс, браўзер Tor пакажа ў радку URL іконку цыбуліны, якая паказвае стан вашага злучэння: бяспечнае і з выкарыстаннем onion-сэрвісу.
You can learn more about the onion service by clicking on the onion icon and the adjacent Circuit Display in the address bar.
Яшчэ адзін спосаб даведацца пра сайт onion - гэта калі адміністратар вэб-сайту ўвёў функцыю пад назвай Onion-Location.
Onion-Location - гэта нестандартны загаловак HTTP, які вэб-сайты могуць выкарыстоўваць для рэкламы свайго onion-аналага.
Калі на вэб-сайце, які вы наведваеце, ёсць onion-версія, у радку URL у браўзеры Tor з'явіцца фіялетавая падказка з тэкстам ".onion даступны".
Калі вы пстрыкнеце на ".onion даступны", вэб-сайт будзе перазагружаны і перанакіраваны на свой onion-аналаг.
АЎТЭНТЫФІКАЦЫЯ НА ONION-СЭРВІСАХ
Аўтэнтыфікацыя на onion-сэрвісах - гэта сэрвіс кшталту сайту onion, які патрабуе ад кліента прадставіць токен аўтэнтыфікацыі перад доступам да сэрвісу.
Як карыстальнік Tor, вы можаце прайсці аўтэнтыфікацыю наўпрост у браўзеры Tor.
Каб атрымаць доступ да гэтага сэрвісу, вам спатрэбяцца ўліковыя дадзеныя ад аператара onion-сэрвісу.
Падчас доступу да аўтэнтыфікаванага onion-сэрвісу браўзер Tor пакажа ў радку URL іконку маленькага шэрага ключа разам з падказкай.
Увядзіце ваш актуальны асабісты ключ у поле ўводу.
ПАМЫЛКІ ONION-СЭРВІСАЎ
Калі вы не можаце падключыцца да сайту onion, браўзер Tor выдасць адмысловае паведамленне пра памылку з інфармацыяй, чаму вэб-сайт недаступны.
Памылкі могуць адбывацца на розных узроўнях: памылкі кліента, памылкі сеткі або памылкі сэрвісаў.
Некаторыя з гэтых памылак можна выправіць, перайшоўшы ў раздзел "Выпраўленне памылак".
У табліцы ніжэй паказаныя ўсе магчымыя памылкі і дзеянні, якія вы павінны зрабіць, каб вырашыць праблему.
Код |
Назва памылкі |
Кароткае апісанне |
0xF0 |
Onion-сайт не знойдзены |
Найбольш верагодная прычына - onion-сайт знаходзіцца афлайн. Звярніцеся да адміністратара сайту. |
0xF1 |
Немагчыма атрымаць доступ да onion-сайту |
Onion-сайт недаступны праз унутраную памылку. |
0xF2 |
Onion-сайт адлучыўся |
Найбольш верагодная прычына - onion-сайт знаходзіцца афлайн. Звярніцеся да адміністратара сайту. |
0xF3 |
Немагчыма падлучыцца да onion-сайту |
Onion-сайт заняты або сетка Tor перагружаная. Паспрабуйце падлучыцца пазней. |
0xF4 |
Onion-сайт патрабуе аўтэнтыфікацыі |
Для доступу на onion-сайту патрабуецца ключ, але ён не быў уведзены. |
0xF5 |
Памылка аўтэнтыфікацыі на onion-сайце |
Уведзены ключ няправільны або быў адкліканы. Звярніцеся да адміністратара onion-сайту. |
0xF6 |
Несапраўдны адрас onion-сайту |
Уведзены адрас onion-сайту несапраўдны. Калі ласка, праверце, ці вы правільна яго ўвялі. |
0xF7 |
Час на стварэнне схемы для onion-сайту прайшоў |
Не ўдалося падлучыцца да onion-сайту, магчыма, праз кепскую сувязь у сетцы. |
ВЫПРАЎЛЕННЕ ПАМЫЛАК
Калі вы не можаце атрымаць доступ да запытанага onion-сэрвісу, пераканайцеся, што вы правільна ўвялі onion-адрас: нават невялікая памылка перашкодзіць браўзеру Tor атрымаць доступ да сайту.
Калі вы спрабуеце атрымаць доступ да onion-сэрвісу з 16 знакаў (карацейшы фармат "V2"), гэты тып адраса больш не працуе ў сучаснай сетцы Tor.
Вы таксама можаце праверыць, ці можаце вы атрымаць доступ да іншых onion-сэрвісаў, падключыўшыся да onion-сэрвісу DuckDuckGo's.
Калі вы па-ранейшаму не можаце падлучыцца да onion-сэрвісу пасля праверкі адрасу, паўтарыце спробу пазней. Магчыма, узнікла часовая праблема з падлучэннем або аператары сайту перавялі яго ў рэжым афлайн без папярэджання.