Вы зможаце пачаць прагляд вэб-старонак з дапамогай браўзеру Tor Browser неўзабаве пасля запуску праграмы і націскання кнопкі "Падлучыцца", калі вы выкарыстоўваеце яго ўпершыню.
Памочнік падлучэння інфармуе вас пра стан вашага інтэрнэт-злучэння, калі націснуць "Тэст".
Праверце падлучэнне да інтэрнэту, калі там пазначана "афлайн". Калі ваша злучэнне з сеткай Tor не ўсталяванае і высвечваецца надпіс "Няма падлучэння", наступныя крокі могуць быць карыснымі.
ХУТКІЯ ВЫПРАЎЛЕННІ
Калі браўзер Tor не падлучаецца, магчыма, ёсць простае рашэнне.
Паспрабуйце кожны з наступных крокаў:
- Сістэмны гадзіннік вашага кампутару павінен быць правільна наладжаны, інакш Tor не зможа падлучыцца.
- Пераканайцеся, што ў вашай сістэме не запушчаны яшчэ адзін браўзер Tor або копія "Tor".
Калі вы не ўпэўненыя, што браўзер Tor запушчаны, перазапусціце свой кампутар.
- Пераканайцеся, што ўсталяваная антывірусная праграма не перашкаджае запуску Tor.
Калі вы не ведаеце, як гэта зрабіць, вам магчыма спатрэбіцца пракансультавацца з дакументацыяй да вашага антывіруснага праграмнага забеспячэння.
- Часова адлучыце брандмаўар.
- Калі браўзер Tor працаваў раней і не працуе цяпер, магчыма, ваша сістэма знаходзілася ў спячым рэжыме.
Перазапуск вашай сістэмы вырашыць праблему.
- Выдаліце браўзер Tor і ўсталюйце яго ізноў.
Пры абнаўленні нельга проста перазапісваць папярэднія файлы браўзеру Tor; загадзя пераканайцеся, што яны цалкам выдаленыя.
ПРАГЛЯД ЖУРНАЛАЎ TOR
У большасці выпадкаў прагляд журналаў Tor можа быць карысным для дыягностыкі праблемы.
Калі ў вас узніклі праблемы з падлучэннем, можа з'явіцца паведамленне пра памылку, і вы можаце выбраць опцыю "скапіяваць журнал Tor у буфер абмену".
Потым устаўце журнал Tor у тэкставы файл або іншы дакумент.
Калі вы не бачыце гэтай опцыі і ў вас адкрыты браўзер Tor, вы можаце перайсці ў гамбургер-меню («≡»), потым націснуць "Налады" і, нарэшце, "Падлучэнне" на бакавой панэлі.
Унізе старонкі, побач з надпісам "Прагляд журналаў Tor", націсніце кнопку "Прагляд журналаў...".
Або, у GNU/Linux, каб прагледзець журналы наўпрост у тэрмінале, перайдзіце ў каталог Tor Browser і запусціце Tor Browser з каманднага радка, выканаўшы:
./start-tor-browser.desktop --verbose
Або каб захаваць журналы ў файл (па змаўчанні: tor-browser.log):
./start-tor-browser.desktop --log [file]
Дадатковую інфармацыю пра гэта можна знайсці на Партале падтрымкі.
ВАША ПАДЛУЧЭННЕ ПАДЛЯГАЕ ЦЭНЗУРЫ?
Калі вы па-ранейшаму не можаце падлучыцца, магчыма, ваш інтэрнэт-правайдар цэнзуруе злучэнні з сеткай Tor.
Прачытайце раздзел Абыход блакавання для пошуку магчымага рашэння.
ВЯДОМЫЯ ПРАБЛЕМЫ
Браўзер Tor знаходзіцца ў стадыі ўвесьчаснай распрацоўкі, і некаторыя праблемы вядомыя, але яшчэ не выпраўленыя.
Праверце старонку Вядомыя праблемы, каб даведацца, ці праблема, з якой вы сутыкнуліся, ужо пазначаная там.